Iдэйна-патрэатычная старонка
Ідэалогія дзяржавы - гэта нацыянальная ідэя, якая аб'ядноўвае, мабілізуе, якая дазваляе людзям розных перакананняў прыйсці да ўсведамлення агульных каштоўнасцяў, якая спрыяе ўсталяванню ў грамадстве атмасферы згоды і стварэння.
«Ідэалогія – гэта сістэма ідэй, поглядаў, уяўленняў, пачуццяў і вераванняў аб мэтах развіцця грамадства і чалавека, а таксама аб сродках і шляхах дасягнення гэтых мэт, увасобленых у каштоўнасных арыентацыях, перакананнях, валявых дзеяннях, якія падахвочваюць людзей імкнуцца да пастаўленых мэт»
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка
Галоўныя арыенціры ідэалогіі выхавання - гуманістычныя каштоўнасці, цярпімасць, грамадзянскасць, патрыятызм, здаровы лад жыцця. Дзяржава і дзяржаўны лад закліканы забяспечыць структурнасць, планамернасць і змест чалавечага жыцця і развіцця канкрэтнай асобы.
Дзяржава выступае ў якасці сацыяльнага інстытута, у якім чалавек асвойвае нормы паводзін і дзейнасці, усведамляе свае правы і абавязкі ў адносінах да іншых людзей, уносіць свой уклад у сацыяльнае, эканамічнае, палітычнае, маральнае развіццё грамадства.
Ідэалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення - гэта магчымасць стварэння базісу Асобы, фарміравання накіраванасці, якая вызначае стаўленне чалавека да падзеяў, культурнай і навуковай спадчыны, гістарычных дасягненняў, разуменне чалавекам сябе, свайго месца ў грамадстве.
Мэтай ідэалагічнай і ідэйна-выхаваўчай работы з навучэнцамі з'яўляецца прывіццё падрастаючаму пакаленню асноватворных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці і фарміраванне актыўнай грамадзянскай і асобаснай пазіцыі моладзі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы.
Асноўныя задачы:
- забяспечваць узаемадзеянне ўдзельнікаў педагагічнага працэсу, па стварэнню ўмоў для эфектыўнай ідэалагічнай і ідэйна-выхаваўчай работы;
- фарміраваць погляды, перакананні, каштоўнасныя арыентацыі, развіцця нацыянальную самасвядомасць і грамадзянскую пазіцыю ва ўмовах навучальнага працэсу, пазакласнай і забаўляльнай дзейнасці;
- фарміраваць навыкі адказных паводзін, развіваць навыкі міжасобасных зносін, выхоўваць актыўную асобасную і сацыяльную пазіцыю, развіваць навыкі здаровага ладу жыцця.