Мэты і задачы ўстановы адукацыі

Мэта адукацыі

Мэта дзейнасці сада - забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

Задачы  адукацыі:

забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцам у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;

далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;

забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і;

аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі выхаванцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

ахова здароўя выхаванцаў, фармаванне асноў здаровага ладу жыцця.

Установа  адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе наступныя функцыі:

· рэалізацыю адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца у сацыяльна небяспечным становішчы;

· стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і  дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі;

· стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай  самасвядомасці, далучэння да агульначалавечых каштоўнасцяў;

· стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

· ахову здароўя выхаванцаў, абарону іх правоў;

· стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фізічнага развіцця выхаванцаў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця;

· забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне    ім псіхалагічнай дапамогі;

· забеспячэнне магчымасці своечасовага і паўнавартаснага пераходу на  наступную прыступку адукацыі;

· стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праявы творчай  ініцыятывы педагагічных работнікаў;

· стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйных паслуг, у тым ліку  на платнай аснове.