Цяпер у Рэспубліцы Беларусь складваецца напружанае становішча з пажарамі і гібеллю ад іх людзей. Так, на 28.09.2022 года ў Рэспубліцы адбылося 4576 пажараў (за аналагічны перыяд 2021 года - 4556), на якіх загінулі 443 чалавекі (437), з іх 5 дзяцей (4), што выклікае асаблівую занепакоенасць. Часта гібель грамадзян звязана з недахопам ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці і, як вынік, адсутнасцю правільнага алгарытму дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
- Ніколі не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду! Стварыце ўсе ўмовы, каб запалкі, бытавыя газавыя і электрычныя прыборы, бытавая хімія, таблеткі, манеты і іншыя дробныя прадметы не сталі цацкай для малых. Пераканайцеся, што вокны ў пакоі, дзе гуляе дзіця, зачыненыя. А таксама праверце, ці абгароджаныя ад доступу дзяцей студні і ямы ў двары. (спасылка на Фільм супер мама https://mchs.gov.by/glavnoe/199615/)