07.06.22
МНС: рэспубліканская акцыя "Вакацыі без дыму і агню" стартуе 6 чэрвеня

Рэспубліканская акцыя "Вакацыі без дыму і агню" пройдзе з 6 чэрвеня па 19 жніўня. Пра гэта паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС.

Галоўная мэта акцыі - папярэджанне ўзнікнення пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.

«Акцыя будзе праводзіцца ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах у перыяд канікул, - расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нядобрых. — Праграма насычаная і разнажанрава: тэматычныя квэст-гульні, спартландыі, тэатралізаваныя паказы, дэманстрацыя навучальных відэафільмаў, мультфільмаў, правядзенне розных конкурсаў і віктарын, абмеркаванне тэматычных сітуацыйных задач, анлайн-квізы і анлайн майстар-класы. Акрамя таго, у рамках акцыі будзе праводзіцца навучанне работнікаў і дзяжурнага персаналу дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў правілам пажарнай бяспекі.»

21 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць свята - Дзень бацькі. Ратавальнікі прапануюць татам разам з дзецьмі стварыць свой "бяспечны" радавод кнігу, прыгатаваць "бяспечны" кулінарны шэдэўр, раскрыць свой творчы патэнцыял, выканаўшы "хіт бяспекі" або падрыхтаваўшы "запальны" танец, і абавязкова зняць і размясціць у сацыяльных сетках відэаролік гэтых займальных заняткаў. .