З 18 красавіка па 18 мая ў ГУДА "Верамейскія яслі-сад" праходзіць месячнік бяспечнай працы.
У адпаведнасці з планам ва ўстанове дашкольнай адукацыі былі праведзены:
пазапланавы інструктаж па ахове працы з растлумачэннем абавязкаў супрацоўнікаў для забеспячэння бяспечных умоў працы на працоўным месцы, праведзена праверка адпаведнасці працоўных месцаў, абсталявання, механізмаў і г.д., прыняты меры па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны.
Таксама на сайце і стэндах па бяспецы і па ахове працы былі размешчаны агітацыйныя памяткі і інфармацыя аб выкананні работнікамі норм і правілаў аховы працы. З супрацоўнікамі быў праведзены "Дзень аховы працы" і на агульным сходзе працоўнага калектыву разгледжаны пытанні і прапановы па паляпшэнні ўмоў працы на працоўным месцы.